Пасьля закрыцьця аварыйнага моста праз Дняпро ў раёне льнокамбінату ў Воршы зьявіліся вялікія аўтамабільныя заторы. У лісьце за подпісам намесьніка старшыні Віцебскай абласной рады партыі БНФ Кастуся Смолікава на імя старшыні Аршанскага райвыканкаму ўтрымліваюцца прапановы, якія могуць паменшыць аўтамабільныя коркі ў горадзе:
Пётар Іваноў зладзіў акцыю, прымеркаваную да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня. Ён выйшаў у цэнтар Віцебску, дзе раздаў мінакам з паўсотні асобнікаў Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, прынятай 65 гадоў таму генасамблеяй ААН. Не забыў падарыць асобнікі дэклярацыі і супрацоўнікам суду, куды быў выкліканы ў гэты дзень. Судзьдзя Натальля Карабліна не засталася ў даўгу: яна парупілася, каб праваабаронца таксама не застаўся без «падарунку», абдарыўшы яго штрафам.
10 сьнежня споўнілася 65 гадоў з моманту прыняцьця Генэральнай Асамблеяй ААН Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. Гэтая дата дае падставу паразважаць пра стан правоў чалавека ў Беларусі. Для гэтага «Дыялёг» сустрэўся зь віцебскім праваабаронцам Леанідам Сьвецікам.
Тры пікеты, па адным у кожным з раёнаў Віцебску, мусілі адбыцца 10 сьнежня, у Сусьветны дзень правоў чалавека. Нягледзячы на тое, што пікеты плянаваліся як адзіночныя і працягласьць кожнага зь іх складала б толькі адну хвіліну, – улады палічылі немагчымым іх правядзеньне без дамоваў аб мэдычным абслугоўваньні зь лекарамі, аб ахове зь міліцыянтамі і аб прыборцы тэрыторыі са сьмецьцярамі.
Пад чарговымі заяўкамі на пікеты, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі Віцебску, стаяць подпісы чатырох актывістаў КХП-БНФ. Пікеты мусяць адбыцца 14 і 15 сьнежня. Празь іх партыйцы хочуць выказаць сваё адмоўнае стаўленне да будаўніцтва ядзерных аб’ектаў, якія могуць стаць новымі «чарнобылямі», ды давесці да сьвядомасьці жыхароў інфармацыю пра небясьпеку, якую нясе незалежнасьці Беларусі разьмяшчэньне вайсковых баз Расеі ў нашай краіне.
Сакратарыят Канстытуцыйнага суду не прыняў да разгляду скаргу рабочых на пункт калектыўнай дамовы полацкага заводу «Шкловалакно», які, на думку скаржнікаў, супярэчыць Канстытуцыі краіны. У адказе, падпісаным начальнікам Сакратарыяту суду Аляксандрам Караваем, сказана, што калектыўная дамова прадпрыемства не належыць да прававых актаў, якія разглядае Канстытуцыйны суд.
Аршанскі райвыканкам забараніў пікет у абарону зялёных насаджэньняў у горадзе. Заяўку на правядзеньне пікету 12 сьнежня ў парку льнокамбінату ў абарону парку “Чаромушкі” (там цяпер будуецца шматпавярховік) ад высечкі дрэў падавалі грамадзкія актывісты Ю. Нагорны і А. Шутаў. Надоечы прыйшоў адказ з райвыканкаму. Правядзеньне пікету забароненае.
Як паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, па выніках працоўнай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, якая адбылася 2 сьнежня, Аляксандар Лукашэнка ўхваліў прапанову правесьці мясцовыя выбары 23 сакавіка наступнага году. У выніку карэктаваньня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня на Віцебшчыне колькасьць “народных выбраньнікаў” у прадстаўнічых органах улады 26-га скліканьня значна скароціцца.
Такое стала магчымым толькі пасьля таго, як праваабаронца Павал Левінаў (на фота) зьвярнуўся са скаргай да старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукала. У свой скарзе спадар Левінаў паведаміў галоўнаму судзьдзю краіны пра тое, што старшыня суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўген Буруноў сваімі дзеяньнямі парушыў яго правы на доступ да правасудзьдзя, а таксама парушыў працэсуальны закон.
«Пасьля разьмяшчэньня ў Інтэрнэце асуджэньня разгону ў Кіеве мірнага “Майдану”, пасьля разьмяшчэньня інфармацыі пра тое, што Беларуская кансэрватыўная партыя “Белая Русь” асудзіла разгон ў 2012 годзе мірнай дэманстрацыі на Балотнай плошчы і зьбіраецца далучыцца да міжнароднай ініцыятывы аб правядзеньні Дня памяці ахвяр разгону сьнежня 2010 году ў Менску, пракуратурай Віцебскай вобласьці было вынесенае мне афіцыйнае папярэджаньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі», – паведаміў віцебскі палітык Сяргей Рыжоў.