Сустрэча грамадзян, што адбылася 4 красавіка, на якой абмяркоўваліся апошнія зьмены ў працоўным заканадаўстве, была арганізаваная Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) – БСДП(Г). Экспэрты ў галіне працоўнага права, прафсаюзнага руху і псыхалёгіі азнаёмілі прысутных са спэцыфікай сёньняшніх працоўных адносін у Беларусі.
Пасьля зваротаў у Вярхоўны Суд праваабаронцу Паўлу Левінаву ўдалося дамагчыся выпраўленьня хібаў у працы судоў Чыгуначнага раёну Віцебску і Лепельскага раёну Віцебскай вобласці, якія ўзьніклі празь недастатковы кантроль з боку кіраўніцтва судоў за дзейнасьцю сваіх падначаленых і неналежнае захоўваньне маёмасьці.
Чытач charter97.org паведамляе пра будучыя праблемах на прадпрыемстве: «Падпісаны загад аб пераводзе работнікаў на чатырохдзёнку. Гэтаксама плянуецца скараціць усіх пэнсіянэраў і блізу двухсот чалавек дзейнага зьвяна, як мяркуецца, з заводу буйнапанэльнага домабудаваньня, які зусім нядаўна быў "мадэрнізаваны"», – піша ён.
У Наваполацку «адкрылі» дзіцячы сад, які ў рэальнасьці не функцыянуе. На думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, бацькоў маленькіх дзетак, якія літаральна засыпалі сваімі паведамленьнямі журналістаў, дзіцячы сад адкрыты не для наваполацкіх дзяцей, а асабіста для Натальлі Іванаўны Качанавай.
Чыгуначная станцыя Руміна, што пад Воршай, у сэзон дажджоў аказваецца фактычна адрэзанай ад сьвету. Так выйшла, што з аднаго боку пад'язны шлях праходзіць праз поле мясцовага фэрмэра, які пэрыядычна ўзорвае ўсю сваю зямлю. З другога – разьбітая транспартам каляіна.
У Гарадку распачаўся судовы працэс над сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Пачыналі судзіць актывіста паводле аднаго артыкулу, а потым перакваліфікавалі на іншы – з больш сур’ёзным пакараньнем.
Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка падпісаў указы, якімі прызначыў новых кіраўнікоў УУС Менскага і Віцебскага аблвыканкамаў. Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, генэрал-маёр міліцыі Віктар Сянько вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму і прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. У сваю чаргу генэрал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму і прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму.