ІМПЗ па Віцебскай і Магілёўскай абласьцёх першымі па выніках паўгодзьдзя 2016 году падлічылі даўжнікоў перад бюджэтам. На дзьве вобласьці набралася каля 130 юрыдычных асоб і 25 «іпэшнікаў». У Віцебскай вобласьці ў «чорны сьпіс» МПЗ трапілі каля 95 кампаніяў. Тут галаўны боль для падаткавікоў – дзяржсэктар.
Нечаканае зьяўленьне сярод даўжнікоў станкабудаўнікоў ( «Візас», «Вістан», Аршанскі інструмэнтальны завод) і іншых прадстаўнікоў машынабудаўнічай галіны, а таксама прадпрыемстваў харчовай прамысловасьці. Сярод апошніх вылучаюцца Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзьвіньне», які ўваходзіць у дзяржаўны алькагольны гольдынг «Менск Крышталь груп», і Аршанскі мясакансэрвавы камбінат.
Паводле ej.by