Ацяпленьне ўключаць найперш у дзіцячых садках, школах, паліклініках ды бальніцах.
Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні №483р Віцебскага гарвыканкаму ад 8 кастрычніка 2012 года.
Ацяпляць пачнуць “у сувязі з паніжэньнем тэмпературы вонкавага паветра”.
Мэтэаролягі прагназуюць на гэтым тыдні сьцюдзёныя ночы (+2 +8), месцамі магчымыя замаразкі. Удзень таксама будзе халодна.