Актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольга Бугай атрымала з Аршанскага райвыканкаму адказ на калектыўны зварот з просьбай абсталяваць ходнікі на вуліцы Пралетарскай ў Воршы.
«Кошт работ па рэалізацыі схемы арганізацыі дарожнага руху складае каля 40 мільёнаў рублёў, выкананьне гэтага мерапрыемства ў цяперашні час не ўяўляецца магчымым у сувязі з адсутнасьцю фінансаваньня», – гаворыцца ў адказе за подпісам намесьніка старшыні Аляксандра Пальвінскага.
Разам з тым міжраённаму аддзелу ДАІ даручана разгледзець пытаньне ўсталяваньня дарожных знакаў, якія абмяжуюць рух транспартных сродкаў па вуліцы Пралетарскай.