17 лютага, у той самы дзень, калі эканамічны суд прызначыў на Віцебскае ААТ «КІМ» часовага ўпраўляючага, каля 30 работнікаў вязальнага цэху падалі калектыўную скаргу ў пракуратуру. Кімаўцы скардзяцца ў гарадзкую пракуратуру на тое, што ім яшчэ не выплачаная заработная плата за лістапад і сьнежань 2014 году.
Паводле слоў работнікаў «КІМ» кіраўніцтва ахапіла паніка. Яны непакояцца, што кіраўнікі цяпер больш дбаюць пра ўдалае звальненьне са збанкрутавалага прадпрыемства, чымся пра свае службовыя абавязкі.