Зьміцер Вайцюшкевіч 28 верасьня выступіў у памяшканьні полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Канцэрт сьпевака ў Полацку павінен быў адбыцца яшчэ 13 лістапада мінулага году, але яго забаранілі ўлады, а арганізатарку канцэрту, дырэктарку полацкага Цэнтру рамёстваў Валянціну Крук неўзабаве звольнілі з працы.
Зьмітра Вайцюшкевіча цёпла прымалі ў Полацку. Сам ён выказаў задавальненьне ад гэтай доўгачаканай сустрэчы. Яшчэ доўга пасьля канцэрту людзі не разыходзіліся – задавалі пытаньні сьпеваку, бралі аўтографы.
Арганізатарам канцэрту выступіла полацкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пры падтрымцы кампаніі „Будзьма!”.