Суд над Віцебскімі актывістамі БХД працягнецца 21 лютага

Судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе актывістаў аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука перанесенае на 16:00 21 лютага. Гэткае рашэньне прыняла сёньня судзьдзя Іна Грабоўская пасьля таго, як затрыманыя запатрабавалі адвакатаў.

Выходныя актывісты БХД правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Ім прад’яўленае абвінавачваньне паводле арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Нагадаем, Лаўрэнаў і Кішчук былі затрыманыя 16 лютага падчас правядзеньня акцыі «Хваля салідарнасьці». Маладыя людзі ў цэнтры гораду вывесілі расьцяжку з заклікам вызваліць палітвязьняў.

Навіны.by

FaLang translation system by Faboba