Зьнянацку на Віцебшчыне абвясьцілі суботнік

1 сьнежня ў Віцебскай вобласьці пройдзе суботнік. Жыхары вобласьці маюць заняцца прыборкай населеных пунктаў і навядзеньнем парадку на зямлі. Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень на працоўных месцах, маюць быць накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчай галіны, паляпшэньне ўмоў працы і побыту супрацоўнікаў прадпрыемстваў.

Інфармацыя пра суботнік на сайце Віцебскага аблвыканкаму зьявілася толькі сёньня, 30 лістапада. Яшчэ ўчора пра пляны правядзеньня суботніка многія жыхары нічога ня чулі.

Весткі.інфо

FaLang translation system by Faboba