Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26853597

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу

Буйны маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу. З 1 кастрычніка кампанія адмяніла паездкі паміж Полацкам і Менскам.

На сайце “Полацкага экспрэса” паведамляецца, што перавозчык спыняе працу часова. Калі адновяцца паездкі ў сталіцу і назад, не гаворыцца.

Галоўнай прычынай крызісу кампанія называе прапанаваныя ўмовы супрацоўніцтва зь “Менскаблпасажыртрансам”.

“Многія пункты дамовы ня толькі ўшчамляюць інтарэсы нашага прадпрыемства, але і маюць кабальныя прыкметы, выяўленыя ва ўключэньні ў дамову пунктаў, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству, спагнаньні аплаты за паслугі, якія павінен аплачваць заказчык, уключэньне пунктаў, якія ўшчамляюць канстытуцыйныя правы, а менавіта пазбаўленьне магчымасьці адстойваць свае правы па гэтай дамове ў судовым парадку”, — гаворыцца ў заяве перавозчыка.

У  другой палове верасьня “Полацкі экспрэс” накіраваў апэратару пратакол рознагалосьсяў, але  адказу ад “Менскаблпасажыртранса” не атрымаў.

Праблемы ў “Полацкага экспрэса” пачаліся некалькі тыдняў таму. У канцы верасьня перавозчык паведаміў, што прыпыніў браніраваньне квіткоў на кастрычнік.

euroradio.by