Віцебскі аблвыканкам выдаткуе зь бюджэту больш за 170 тысяч даляраў на мадэрнізацыю сыстэмы відэаназіраньня

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму» разьмясьціла заяўку на мадэрнізацыю сыстэмы відэаназіраньня будынкаў аблвыканкаму прыблізным коштам 1,5 млрд рублёў, або $ 176,7 тыс. на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн.

Цікава, што, напрыклад, Аршанская цэнтральная паліклініка таксама ладзіць закупку сыстэмы відэаназіраньня. Аднак кошт новай сыстэмы паводле тэхнічнага заданьня павінен знаходзіцца ў межах 25 млн рублёў.

Таксама цікавіцца закупкай сыстэмы відэаназіраньня ААТ «Паставымэбля», якое гатова заплаціць за яе 95 000 000 рублёў.

За выключэньнем шчодрай прапановы Віцебскага аблвыканкаму, найдаражэйшую сыстэму відэаназіраньня, якую ўдалося знайсьці ў сьпісе закупак, хоча набыць Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў - за 100 млн рублёў.

“Наш дом”

FaLang translation system by Faboba