Трое жыхароў Віцебскай вобласьці і іх хаўрусьнік з Таджыкістану, якія арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз, прысуджаныя да трох гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
У ліпені 2017 году мужчыны рэалізавалі незаконны транзыт празь Беларусь пяцярых грамадзян Афганістану. Замежнікі мусілі незаконна трапіць у Эўразьвяз.
Суд прызнаў беларусаў і грамадзяніна Таджыкістану вінаватымі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкулу 371-1 КК — арганізацыя, кіраўніцтва і спрыяньне дзейнасьці па незаконным уезьдзе ў Рэспубліку Беларусь, знаходжаньні і транзітным праезьдзе замежных грамадзян, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове. Адбываць пакараньне яны будуць у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Іван Дзедушкін, news.vitebsk.cc