У Віцебску на рацэ Лучосе, паводле ўдакладненых зьвестак у раёне чыгуначнай станцыі, назіраецца забруджваньне іржава-аранжавага колеру, навакольныя жыхары падазраюць, што вінаватыя прамысловыя сьцёкі.
Фота зь дзіўнымі прымешкамі ў вадзе ракі разьмясьціў у суполцы «Народных навінаў Віцебска» УКантакце Ільля Машчэнка. «На рацэ Лучосе нейкую гадасьць зьліваюць пару разоў на дзень... дзічына нейкая іржавая...», – пракамэнтаваў ён сваю публікацыю.
Як відаць з фота, забруджваньне распаўсюджваецца ў рацэ ў выглядзе завісі, а прыбітае да берагу ўтварае на паверхні вады атрутна-аранжавую плёнку.
Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc