Трактар МТЗ рухаўся з Полацку ў Віцебск у камандзіроўку. Але пад Ноўкай Віцебскага раёну раптам загарэўся.
Як перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленьня МНС, трактарыст не пацярпеў.
Выратаваць жа трактар не ўдалося. Ад яго застаўся адзін шкілет.
Прычына ўзгараньня, як і памер матэрыяльнай шкоды, зараз устанаўліваюцца.