42-гадовага мужчыну знайшлі нежывым ў сваім доме з нажавымі раненьнямі грудной клеткі. Падазраваны ў забойстве затрыманы.
Ім апынуўся брат забітага, на два гады маладзейшы за ахвяру. Падазраваны жыў у адным доме з братам. Раней яго ўжо судзілі - за грабёж.
Як паведамляе прэс-служба МУС, папярэдне ўстаноўлена, што свайго брата затрыманы забіў падчас свары, якая разгарэлася за расьпіцьцём гарэлкі.
Вядзецца сьледзтва.
Цягам мінулых сутак у Беларусі зарэгістравана 325 злачынстваў і 43 здарэньні, паведамляе МУС. Гэта на 90 злачынстваў больш у параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2011 года.