8 кастрычніка ў Віцебску ў каналізацыйны бэтонны калодзеж упаў чатырохгадовы хлопчык. Дапамогі ў супрацоўнікаў МНС папрасіла маці дзіцяці. Ратавальнікі пры дапамозе лесьвіцы паднялі дзіця з калодзежа глыбінёй два з паловай мэтры. Для далейшага абсьледаваньня дзіця шпіталізаванае ў абласны шпіталь з папярэднім дыягназам «удар каленнага сустава».
Пазьней высьветлілася, што дзіця з маці шпацыравалі па асфальтаванай дарожцы ходнікаў уздоўж вуліцы Ленінградзкай. Дзіця адбегла ад маці на адлегласьць каля двух мэтраў і правалілася ў калодзеж. На момант здарэньня калодзеж быў зачынены мэталёвай накрыўкай, якая перакулілася і правалілася ўнутар калодзежа пад вагай дзіцяці, паведамілі ў прэс-цэнтры МНС Віцебскай вобласьці.