Увечары 13 верасьня на вуліцы Гагарына ў Віцебску пад трамвай №1 патрапіў 30-гадовы мужчына. Ён застаўся жывы, але быў заблякаваны пад трамваем.
Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленьня МНС, мінак быў дэблякаваны з-пад трамваю выратавальнікамі.
Са слоў мэдыкаў, абышлося пераломам правага сьцягна. Пацярпелага даставілі ў Віцебскую абласную бальніцу.
Ня выключана, што мужчына знаходзіўся ў нецьвярозым стане. Вядзецца разьбіральніцтва.