Кіроўца аўтамабіля ГАЗ-53 ня справіўся з кіраваньнем, і цыстэрна перакулілася. Аўтамабіль перавозіў дзьве тоны гідраўлічнага масла з Наваполацку ў Жлобін.
Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.
Аварыя здарылася ў першай палове дня 16 жніўня на 73-м кілямэтры трасы Полацак-Віцебск. Кіроўца здолеў самастойна пакінуць кабіну. Брыгада хуткай дапамогі даставіла яго з траўмамі рознай ступені цяжкасьці ў Полацкую цэнтральную гарадзкую бальніцу.
У выніку ДТЗ больш паловы масла апынулася на асфальце. Падразьдзяленьне МНС, якое прыехала на месца здарэньня, змыла масла з праезнай часткі. Для прадухіленьня загараньня была створана паветрана-пенная падушка.