На глыбоцкім «Саюздруку» вісела шыльда з васьмю памылкамі ў беларускім тэксьце. А ўсяго слоў там дзесяць.
«Саюздрук» – гэта структурнае падраздзяленне Міністэрства інфармацыі. А дзядзькі і цёткі з гэтага ведамства вельмі ж хочуць усё кантраляваць, вызначаць, што мы павінны глядзець або чытаць, а што не павінны. А самі дзесяць слоў без памылак напісаць ня могуць.
Пасьля таго як фота шыльды з памылкамі было апублікаванае незалежнымі СМІ, яе прыбралі.
Зьміцер Лупач, westki.info