Гаворка ідзе пра чарговы ліст ад аршанскіх краязнаўцаў да царкоўных уладаў наконт рэстаўрацыі былога Базыльянскага кляштару. Гэтым разам, яшчэ 31 ліпеня 2015 году, ліст быў накіраваны Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Паўлу. Той накіраваў копію ліста ў Віцебскую епархію. Але адказ на ліст прыйшоў 20 студзеня 2016 году.
Пакуль так доўга ішоў адказ ад царквы, краязнаўцы пасьпелі зьвярнуцца ў пракуратуру. Старшы саветнік юстыцыі Ягор Дарожка з пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску пацьвердзіў, што царква зацягнула з адказам. Цяпер матэрыялы аб парушэньні царквой закону аб зваротах грамадзян накіраваныя ў Віцебскую пракуратуру, якая павінна прыняць сваё рашэньне наконт гэтага факту.