Вядомы ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы» дае канцэрт у Віцебску. Але, як сьведчаць гледачы, сьвята было сапсаванае ахоўнікамі. Яны не прапускаюць у залю гледачоў са стужкамі колераў украінскага сьцягу.
Асабістыя дадзеныя тых, хто спрабаваў быў пранесьці ў залю ўкраінскія стужкі, перапісваюцца. Паводле словаў гледачоў, ахоўнікі паводзяцца груба. Таксама забараняюць карыстацца відэа- і фотакамэрамі, а ад тых, хто пасьпеў нешта зьняць, патрабуюць выдаліць здымкі.
Канцэрты «Акіяну Элзьзы» праходзяць па ўсёй Беларусі. Музыкі выступаюць з праграмай, прысьвечанай 20-годзьдзю гурту, якая надоечы была прэзэнтаваная ў Менску.