Сустрэча прайшла пры цалкам запоўненай залі. Паэты прэзэнтавалі літаратурны часопіс "Верасень", а таксама свае апошнія выданьні, падзяліліся новымі творчымі дасягненьнямі, прачыталі і старыя папулярныя вершы і песьні.
Заля неаднаразова рэагавала воплескамі. Асабліва запомнілася прысутным песьня Эдуарда Акуліна «Янка Купала», якую выканалі хорам практычна ўсе прысутныя. Ахвотныя змаглі набыць зборнікі паэзіі з аўтографамі аўтараў.