Алесь Аркуш прэзэнтаваў свой новы раман „Мясцовы час” у Віцебску на Арт-базе. Традыцыйна для гэткіх імпрэзаў полацкага пісьменьніка, у сустрэчы ўзялі ўдзел музыкі, гэтым разам – лідэр рок-гурту Sumarok Ігар Палынскі і бард Стась Сілка. Вядоўцам прэзэнтацыі выступіў паэт Алесь Замкоўскі.
Алесь Аркуш распавёў пра гісторыю стварэньня раману „Мясцовы час”, чытаў свае вершы і ўрыўкі прозы, адказваў на пытаньні. Імпрэза доўжылася амаль 2.5 гадзіны.