Аляксандру Мікуліну не дазволілі разьмясьціць агітацыйны матэрыял на стэндзе ўпраўленьня сьледчага камітэту

Кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксандар Мікулін праводзіў 13 верасьня дзень інфармаваньня насельніцтва. Ва ўпраўленьні сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці агітаваць яму забаранілі.

“На стэндзе ў сьледчых не было аніякай інфармацыі пра зарэгістраваных кандыдатаў. Але разьмясьціць сваю агітацыйную прадукцыю нам забаранілі. Спаслаліся на загад кіраўніцтва. Маўляў, на тэрыторыі сьледчага камітэту выбарчы закон ня дзейнічае. Аднак супрацоўнікі камітэту ўлёткі ўзялі і зь цікавасьцю азнаёміліся са зьместам”, – распавёў “Дыялёгу” кандыдат Мікулін.

У тым самым будынку, дзе месьціцца СК, каманда кандыдата наведала падатковую інспэкцыю Першамайскага раёну Віцебска. Там праблем з разьмяшчэньнем улётак не было. Падаткавікі паскардзіліся, што ня маюць свайго асабістага быдынку і таму даводзіцца арандаваць памяшканьні ў сьледчага камітэту.

Кандыдат пабываў таксама ў будынку Віцебскага ДСК, магазіне электронікі “Вулкан”, СШ №12 ды іншых.

На фота: стэнд ва ўпраўленьні СК 

FaLang translation system by Faboba