Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26982833

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Дзяржслужбоўцаў Талачына выгналі на плянтацыі агрэсту

Вельмі шмат каго з талачынцаў раніцай у панядзелак чакала неспадзянка: у добраахвотна-прымусовым парадку сотні працаўнікоў (незалежна ад ведамаснай прыналежнасьці) былі кінутыя на ўборку ягад у сад "Талачынскага кансэрвавага заводу". Талачынцы (ад выканкамаўскіх служачых да работнікаў пошты) абураліся тым фактам, што іх адправілі ў полі, не называючы цану за ўборку ягад. Ня менш як траціне службоўцаў кожнай установы было загадана пакінуць габінэты і накіравацца ў сад.

Больш за ўсіх абураліся мясцовыя рабацягі, якія хацелі падзарабіць на ўборцы ягад - для іх гэта рэальны шанец зарабіць дадатковыя грошы. Дармовая "дапамога" дзяржаўных службоўцаў працу наёмных сэзонных працаўнікоў прыкметна абясцэніла. Завод, які ўзначальвае сэнатар Анатоль Анюхоўскі, валодае адзінай у краіне 25-гектаравай прадукцыйнай плянтацыяй агрэсту. Аляксандар Лукашэнка, які наведваў завод у 2009 годзе, высока ацаніў працу вінаробаў і асабіста ўхваліў такую вытворчасьць пасьля дэгустацыі віна з агрэсту.