Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26952180

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Віцебску завершанае расьсьледаваньне справы аб нявыплаце падаткаў ІП у асабліва буйным памеры

Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце нявыплаты падаткаў. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, 52-гадовая жыхарка Віцебску індывідуальны прадпрымальнік з траўня 2011 па чэрвень 2013 году ўхілілася ад выплаты сум падаткаў у бюджэт, што пацягнула нанясеньне шкоды дзяржаве больш як на 270 млн. рублёў.

Выяўлена, што абвінавачаная з мэтай ажыцьцяўленьня злачыннай дзейнасьці, яшчэ да моманту рэгістрацыі ў якасьці ІП, працуючы на пасадзе галоўнага бухгальтара аднаго з прыватных прадпрыемстваў Віцебску, завалодала блянкамі таварна-транспартных накладных з водціскамі пячаткі гэтага прадпрыемства, а таксама скарысталася зь пячаткі і праставіла водціскі пячаткі на чыстых аркушах паперы. Пазьней, пасьля звальненьня, зарэгістравалася ў якасьці індывідуальнага прадпрымальніка і, выкарыстоўваючы таварна-транспартныя накладныя з ранейшага месца працы, самастойна вырабіла бухгальтарскія дакумэнты, згодна зь якімі нібыта набыла таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці ў былога работадаўцы.

Пасьля гэтага на падставе самастойна вырабленых дакумэнтаў, якія абвінавачаная зьмясьціла ва ўлік даходаў і расходаў, які вяла, уносіла заведама падманныя зьвесткі ў падатковыя дэклярацыі ў частцы, што тычылася набыцьця таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў. Пры гэтым рэальна набывала таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці для рэалізацыі ў Беларусі на рынках Расеі, ня мела дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б іх набыцьцё, у сувязі з чым, набываючы тавары ў суб'ектаў гаспадараньня неафіцыйна, павінна была заплаціць падаткі з усяго аб'ёму атрыманай выручкі, пра што праўдзіва была інфармаваная.

Апрача таго, набываючы тавар афіцыйна ў Расеі і маючы дакумэнты на набыцьцё, ведаючы аб парадку выплаты падатку на дададзены кошт па таварах, завезеных з РФ, не заплаціла і не падала падатковыя дэклярацыі ў адпаведныя органы.

Канчатковае абвінавачаньне сьледзтвам выстаўленае на падставе ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад  выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасьці аддзелу па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры эканомікі сьледчага ўпраўленьня УСК па Віцебскай вобласьці. Падчас расьсьледаваньня сьледчымі быў праведзены значны аб'ём працы па вывучэньні бухгальтарскіх дакумэнтаў, прызначэньні і правядзеньні неабходных судовых экспэртыз. Цяпер крымінальная справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд.

Падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы шкода, нанесеная дзяржаве, кампэнсаваная ў поўным аб'ёме.

Крымінальная справа была распачатая па матэрыялах праверкі, праведзенай упраўленьнем ДФР КДК па Віцебскай вобласьці.

БелаПАН