Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26985761

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Беларускіх працаўнікоў заменяць віетнамцы

Дакумэнт «Аб віетнамскай працоўнай сіле» адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебску рассылае кіраўнікам прадпрыемстваў. У гэтым дакумэнце паведамляецца наступнае: «Адміністрацыя Першамайскага раёну г. Віцебску інфармуе, што паводле ліста амбасады Рэспублікі Беларусь у Віетнаме існуе магчымасьць выкарыстаньня на тэрыторыі вобласьці віетнамскай працоўнай сілы (будаўнікі, швачкі, сельскагаспадарчыя рабочыя, сьлесары, мэханікі, зваршчыкі)».

«Просім да 16.10.2013 г. інфармаваць аддзел эканомікі адміністрацыі раёну пра наяўнасьць зацікаўленасьці ў гэтым пытаньні па электроннай пошце economic.adm@mail.ru», - згаданы дакумэнт рассылаецца за подпісам першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі Таісіі Баглай, якая курыруе пытаньні працы прадпрыемстваў дзяржуласнасьці, малога і прыватнага бізнэсу.

Народныя навіны Віцебска