Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26965912

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Леанід Аўтухоў: Трэба вызначыць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты

Напярэдадні 22-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, „Дыялёг” вырашыў даведацца, якія мерапрыемствы на гэты дзень плянуе абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў.

 

  • Вядома, што Вы звярнуліся ў раённую адміністрацыю Віцебску наконт сьвяткаваньня 27 ліпеня.

  • Так, як старшыня Віцебскай абласной рады партыі БНФ я зьвярнуўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, каб дазволілі правесьці мітынг, прысьвечаны 22-й гадавіне прыняцьця дэкларацыі аб незалежнасьці 27 ліпеня 1991 году.

  • Што плянуеце зрабіць?

  • Плянуем запрасіць на мітынг сьведку тых падзеяў, прадстаўніка фракцыі партыі БНФ – спадара Лявона Баршчэўскага. Выпусьціць газэту „Магістрат”, нумар якой поўнасьцю будзе прысьвечаны падзеям ліпеня 1991 году.

  • А што будзеце рабіць, калі ўлады не дадуць згоду?

  • Калі ўлада не дазволіць правесьці публічную акцыю, мы абмяжуемся выпускам газэты „Магістрат”.

  • Як сьвяткавалі ў мінулым годзе?

  • У 2012 годзе сьвяткаваў 27 ліпеня ў Гарадку, на цэнтральнай плошчы пад бел-чырвона-белым сьцягам, з улёткамі. Тады ішла кампанія па выбарах у палату прадстаўнікоў, таму не было перашкод.

  • А што скажаце наконт надыходзячых выбараў у мясцовы савет?

  • Асабіста я, як кіраўнік абласной арганізацыі партыі, абавязаны ўдзельнічаць і буду ўдзельнічаць абавязкова! Нашая мэта – гэта закласьці падмурак прэзыдэнцкай кампаніі. Але дзеля таго, каб усё атрымалася, трэба да старту мясцовай кампаніі прыйсьці да згоды і вызначыць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, які будзе ўзгаданы ў кожнай улётцы, на пікеце, у выступах.