Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26954158

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Адбыўся суд над удзельнікамі “чарнобыльскага” пікету ў Віцебску

Па 20 базавых велічыняў штрафу прысудзілі віцебскім актывістам Яну Дзяржаўцаву і Віталю Каваленку. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету.

26 красавіка яны проста стаялі з плякатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль». Актывістаў судзіла Іна Грабоўская, вядомая ў Віцебску сваімі шматлікімі абвінаваўчымі пастановамі ў дачыненьні да апазіцыянэраў. Ян Дзяржаўцаў і Віталь Каваленка зьбіраюцца абскардзіць судовае рашэньне ў вышэйшых інстанцыях.

У судзе актывісты сваёй віны не прызналі, кажа Ян Дзяржаўцаў: “Спасылаліся на міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правох. Казалі, што Беларусь падпісала гэты пакт, што ён вышэй за законы Беларусі. Улады законы гэтыя не выконваюць. Казалі, што ўлады не даюць нам дазволу на правядзеньне масавых мерапрыемстваў, пачынаючы з 2009 году”.

Радыё Рацыя