Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26986232

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Сяргей Каваленка: Захад дэградуе!

Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка мяркуе: камітэт па правох чалавека ААН не падтрымаў яго скаргу, таму што “Захад дэградуе”.

“Эўропа адмовілася ад сваіх нацыянальных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, менавіта таму ў ААН мяне не падтрымалі”, — так пракамэнтаваў Каваленка адмову Камітэту па правох чалавека (КПЧ) ААН прызнаць факты парушэньня беларускай дзяржавай яго грамадзянскіх і палітычных правоў.

Такім чынам, чыноўнікі ААН “падтрымалі Лукашэнку і міліцыю”, мяркуе Каваленка. “Я ня зьдзіўлены, бо лічу, што ў іх даўно існуе сумесны бізнэс. Лукашэнка зьнішчыў усё беларускае і вядзе краіну назад у расейскае ярмо, а ААН яму такімі рашэньнямі дапамагае”, — заявіў актывіст КХП-БНФ. На яго думку, ёсьць шмат прыкладаў, якія сьведчаць, што Захад здае свае прынцыповыя пазыцыі. Адным зь іх Каваленка лічыць адстаўку Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI, якога, мяркуе ён, прымусілі пакінуць пасаду “за выказваньні супраць гомасэксуалізму і захопу Эўропы мусульманамі”.

БелаПАН