Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26965758

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Міліцыянта са “справы Канавалава” вызвалілі па амністыі

Міліцыянт Руслан Сініцын (на фота), які ня ўзяў адбіткі пальцаў у Дзьмітрыя Канавалава, выйшаў на волю. Пра гэта распавёў віцебскі актывіст апазыцыі Барыс Хамайда. «Наколькі мне вядома ад надзейнай крыніцы, годнай даверу, Руслан Сініцын выйшаў на волю па апошняй амністыі. Цяпер ён знаходзіцца дома ў Віцебску. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма», - сказаў ён.

Руслан Сініцын быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах пасяленьня. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Таксама міліцыянт быў пазбаўлены права займаць пасады, зьвязаныя з праходжаньнем службы ў ворганах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспэртна-крыміналістычнай дзейнасьцю тэрмінам на 5 гадоў.

Крымінальная справа ў дачыненьні да Сініцына была ўзбуджаная паводле арт. 428 КК («Службовая халатнасьць»). Міліцыянт ня ўзяў у 2009 годзе адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзьмітрыя Канавалава, якога летась прызналі вінаватым у зьдзяйсьненьні выбухаў у Менску і Віцебску. Акрамя таго, ён выдаў маладому чалавеку даведку пра тое, што той прайшоў такую працэдуру раней. Такім чынам прызыўнік ня быў правераны на датычнасьць да выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 году. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзьмітрыя Канавалава былі выяўленыя на скрынцы ад выбуховага прыстасаваньня, якое не спрацавала ў 2008 годзе.

Хартыя ‘97