Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26976436

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Дзеткі пазабаўляліся: апаганена 20 магіл

Жудасная навіна ўскалыхнула мернае жыцьцё горада Дуброўна. У гэтым ціхім райцэнтры Віцебскай вобласьці двое школьнікаў ўчынілі пагром на мясцовых могілках.

Жахлівую вестку пра пагром на Чыжоўскіх могілках погаласка разносіла хутчэй за хуткасьць Інтэрнэту. І шмат хто, сваякі пахаваных тут людзей, прыехалі праверыць, ці цэлыя помнікі на магілах памерлых. Але самае дзіўнае ў гэтай гісторыі тое, што пагром на могілках зладзілі дзеці - два сябры, стрыечныя браты, малодшаму зь якіх 10 гадоў, а старэйшаму - 12.

Як сьцьвярджалі відавочцы, дзеці з ваяўнічымі крыкамі гойсалі па могілках, пераскокваючы праз агароджы, і валілі помнікі. Адначасна яны раскідвалі па магілах кветкі, і ламалі ўсё, што ў іх сілах было зламаць. Амаль на палове могілак, што знаходзяцца на ўскрайку гораду, дзеці ператварылі пахаваньні ў руіны - паваленыя помнікі, пашкоджаныя агароджы, выдраныя шыльдачкі з імёнамі і датамі. Усяго пацярпелі каля двух дзясяткаў магіл. Юных вандалаў затрымалі «па гарачых сьлядох» - празь некалькі гадзін пасьля пагрому. Хлопчыкі адразу прызналіся ў зьдзейсьненым, але растлумачыць свой учынак яны не змаглі.

Як паведаміў першы намесьнік начальніка Дубровенскага РАУС Станіслаў Сьцепанькоў, хлапчукі з добрых сем'яў, на ўліку ў Камісіі па справах непаўналетніх і Інспэкцыі па справах непаўналетніх Дубровенскага РАУС не знаходзіліся. Гэта - стрыечныя браты, якія няблага вучыліся ў школе і займаліся футболам.

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства за гэты ўчынак будуць адказваць іхныя бацькі. Яны заплацяць за «выбрыкі» сваіх дзетак. Дарэчы, трэба аддаць належнае бацькам, палову пашкоджаных помнікаў яны ўжо аднавілі. Бязь лішніх размоваў.

Зь дзецьмі-вандаламі цяпер займаюцца псыхолягі.

Паводле Govorim.by