Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26958311

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Фотафакт: Эстэтыка дзьвюхмоўя на станцыі "Лучоса"

Днямі на будынку чыгуначнай станцыі "Лучоса" ў Віцебску вялікую беларускамоўную шыльду замянілі на маленькую "Лучёса". Працаўнікі станцыі кажуць, што зроблена гэта было па загаду начальства, якое палічыла, што надпіс па-беларуску неэстэтычны. 

Вось якая размова адбылася ў "Дыялёга" з служачым чыгуначнай станцыі. 

"А чаму памянялі шыльду?" - "Неэстэтычна..." - "Але ж насамрэч было прыгожа і па-беларуску" - "Мы таксама так думалі, але начальству падалося, што гэта непрыгожа. Прыйшлося два дні таму памяняць".

Такая атрымалася "эстэтыка"...

Так было раней. Неэстэтычна?.. (Фота карыстальніка DFKD, panoramio.com).

Чыгуначнае дзвюхмоўе...

Цяпер з фронту и з тылу на будынку вісяць расейскамоўныя шыльды, з тарцоў - па-беларуску.

Праз "Лучосу" ідуць цягнікі на Воршу і Смаленск.