Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26972241

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Цэнтарвыбаркам: Папярэднія вынікі галасаваньня на Віцебшчыне (сьпіс “выбраных”)

Паводле папярэдніх дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК, яўка на выбарах 23 верасьня ў Віцебскай вобласьці склала 80,7%. Агульная яўка па Беларусі – 74,2%.

Згодна з ЦВК, найбольшая яўка на Віцебшчыне была зафіксавана ў Віцебскай сельскай акрузе (88,4%) і Сененскай акрузе №30 (88,3%). Найменьшая ў нашым рэгіёне – у Полацкай гарадзкой №28 (62%).

Падаем папярэдні сьпіс “выбраных”:

  • Віцебская-Горкаўская №17 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Грыцкевіч;
  • Віцебская-Чкалаўская №18 – настаўнік матэматыкі гімназіі №8 Віцебска Міхаіл Волкаў;
  • Віцебская-Чыгуначная №19 – намеснік начальніка Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі Сяргей Бохан;
  • Віцебская-Кастрычніцкая №20 – дырэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу Аляксандр Цацоха;
  • Віцебская сельская №21 – дырэктар Віцебскай кадэцкай вучэльні Уладзімер Шыцько;
  • Докшыцкая №22 – старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка;
  • Лепельская №23 – старшыня Лепельскага райвыканкаму Пётар Шыкшнян;
  • Полацкая сельская №24 – намесьнік начальніка ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці Васіль Папко;
  • Наваполацкая № 25 – спартовец Вадзім Дзевятоўскі;
  • Аршанская №26 – старшыня Аршанскага гарсавету Людміла Дабрыніна;
  • Аршанская-Дняпроўская №27 – старшыня Аршанскага райвыканкаму Уладзімер Дзедушкін;
  • Полацкая гарадзкая №28 – старшыня Полацкага гарсавету Натальля Гуйвік;
  • Шаркаўшчынская №29 – старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкаму Мечыслаў Морхат;
  • Сененская №30 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Папкоў.

Аніводны дэмакратычны кандыдат у парлямэнт, паводле ЦВК, не прайшоў. Незалежныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што насамрэч яўка па краіне не дацягнула і да 50%.