Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26979931

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскі транспарт: у мікрараёны Мэдцэнтар і Білева пусьцяць тралейбусы

 Тралейбусныя лініі ў Білева-1 і Білева-2 плануюць пабудаваць у наступным годзе, а лінію да Мэдцэнтру павінны працягнуць з вуліцы Петруся Броўкі да 1 сьнежня 2012 года.

Пакуль што гэтыя раёны зьвязаныя з цэнтрам толькі праз аўтобусныя маршруты ды маршрутныя таксі. Але аўтобусная сувязь у апошнія часы зрабілася вельмі ненадзейнай. Аўтобусы курсуюць зь перабоямі.

У аўтапрадпрыемствах горадe тлумачаць гэта недахопам кіроўцаў, якія звальняюцца празь невялікія заробкі. Асабліва – маладыя.

Гэтак, у аўтобусным парку №1 сытуацыю з кадрамі можна назваць катастрафічнай. Зараз тут працуюць 350 кіроўцаў, а не хапае – 100 (!). Таму даводзіцца скарачаць маршруты, а вопытным вадзіцелям круціць баранку ад ранку да позьняга вечару.

І гэта пры тым, што афіцыйны сярэдні заробак на прадпрыемстве – больш за 4 млн. рублёў. Але кіроўцы прызнаюцца, што маладыя спэцыялісты атрымліваюць нашмат менш. Як распавяла “Дыялёгу” кандуктарка аднаго з аўтобусных маршрутаў, маладыя могуць атрымаць у першы месяц усяго паўтара мільёна. Зразумела, што адразу зьбягаюць, бо праца гэта, мякка кажучы, зусім ня лёгкая.

Адзіны выхад з сытуацыі, у якой апынулася галіна, – падвышэньне кошту праезду для грамадзян, кажуць транспартнікі. Бо працуюць зь вялікімі стратамі.

Напрыклад, акупнасьць аўтобусных перавозак у Віцебску за паўгады 2012 года склала ўсяго 57,5%. Гэта на 27% ніжэйшы паказьнік, чым за аналагічны пэрыяд 2011 года. За гэты ж пэрыяд было па розных прычынах сарвана каля 19 тысяч рэйсаў. Акупнасьць трмвайна-тралейбусных перавозак яшчэ меньшая – 56,9%. Прадпрыемствы маюць вялікія даўгі.

Паводле разьлікаў спэцыялістаў, для выхаду на бясстратную працу тарыф на праезд для пасажыраў абласнога цэнтру павінен павялічыцца як мінімум у два разы – да 2 650 рублёў.

Але наўрад ці квіток за праезд падаражэе да выбараў.