Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26987915

Рэкамэндаваць Надрукаваць

На Барыса Хамайду склалі пратакол за “хуліганку”

   У чацьвер 6 верасьня на віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, які на рагу “сіняга дома” на вуліцы Леніна ў Віцебску распаўсюджваў незалежную прэсу, быў складзены адміністрацыйны пратакол. Хамайду абвінавацілі ў тым, што ён парушыў грамадзкі парадак, схапіўшы за руку загадчыцу прадуктовай крамы “Веста”.

Ужо з самага ранку да Хамайды падышлі два міліцыянты і патрабавалі, каб той сышоў. Супрацоўнікі міліцыі доўга некуды тэлефанавалі, а потым проста выпісывалі кругі вакол дома. Хамайда мяркуе – чакалі машыны.

Але праз некаторы час да Барыса Хамайды падышла ўжо загадчыца прадуктовай крамы “Веста”, якая месьціцца ў “сінім доме”.

“Жанчына пачала патрабаваць, каб я сышоў, бо, маўляў, на гэтым самым месцы яна зьбіраецца разгортваць гандаль. Я кажу: дык тут жа побач сьметніца – які гандаль? І чаго з самай раніцы сталы не паставілі, калі хацелі тут гандляваць? Прапанаваў ёй: я пасунуся трошкі, а вы стаўце, што пажадаеце. А яна мне: не, вы сыходзьце зусім. І я зразумеў, што ёй загадалі і што гэта правакацыя. І адказваю, што нікуды не сыду. Тады яна паспрабавала сарваць бел-чырвона-белую стужку. І я машынальна адкінуў ейную руку. А яна усчала гвалт: “Што вы бьецеся, мяне муж дома ніколі ня бье, я напішу зараз на вас заяву!” І выклікала міліцыю”, – распавёў “Дыялёгу” Барыс Хамайда.

Што вы бьецеся, мяне муж дома ніколі ня бье, я напішу зараз на вас заяву!

Стол па загаду кіраўнічкі “Весты” усё ж вынесьлі і паставілі перад складным столікам Хамайды.

“Засланіла мяне гэтым сталом і лаўкамі, палову тратуару загрувасьціла. Так і сядзеў, пакуль час мой не сышоў. За гэтым жа сталом і пратакол складалі. А людзі ідуць і кажуць: ну, малайчына, ты так добра зрабіў, што стол паставіў, зараз да цябе і прысесьці можна, і пляшку прынесьці…” – жартуе Хамайда.  

Паводле пратаколу, Хамайда махаў рукамі, хапаў за руку загадчыцу магазіна і гэтым парушаў грамадзкі парадак.   

“Цырк! Цікава, што будзе заўтра. Я хачу паглядзець, ці будзе там гэты стол стаяць, бо на гэтым месцы аніколі не гандлявалі. Гэта проста ёй далі загад, каб яна справакавала канфлікт. Яны думалі, што я буду біцца з жанчынай. Але ў мяне ня тое выхаваньне. Цяпер во буду чакаць пазоў на суд”, – кажа Хамайда.

Фота Яўгена Гуцалава