Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26952117

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Кандыдату Аляксею Гаўруцікаву вярнулі канфіскаваныя падчас вобшуку рэчы

 Кандыдата ў дэпутаты па віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18 Аляксея Гаўруцікава выклікалі ў РАУС Першамайскага раёну Віцебска і вярнулі рэчы, канфіскаваныя 30 жніўня падчас вобшуку аўтамабіля, на якім ён вяртаўся зь Менску.

“Учора, 4 верасьня,  мяне запрасілі на размову  ў Першамайскі РАУС Віцебска. Маёр міліцыі Сяргей Касаткін паведаміў, што рэчы ў мяне былі канфіскаваныя незаконна, і вярнуў мне іх. Вярнулі і  “Народную праграму”,  і дыскі дачкі Алісы, і дакумэнты кандыдаткі Алены Фаміной.

Супрацоўнік РАУС таксама патлумачыў мне, што ў дачыненьні да супрацоўнікаў ДПС і міліцыі зараз нібыта вядзецца пракурорская праверка, і пажадаў посьпеху на выбарах. Дарэчы, асобнік “Народнай праграмы”, які мне вярнулі ў аддзяленьні, я пасьпеў выкарыстаць у тэледэбатах 4 верасьня, паказаўшы яго тэлегледачам”, – распавёў “Дыялёгу” Аляксей Гаўруцікаў.