Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26967831

Рэкамэндаваць Надрукаваць

На Віцебшчыне перад Днём ведаў закрыюць 18 школ

Яшчэ 21 школу рэарганізуюць. Пра гэта гаварылася на калегіі ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года.

Чыноўнікі называюць гэты працэс “аптымізацыяй сеткі ўстаноў адукацыі”.

Закрыцьцё школ матывуецца дрэннай дэмаграфічнай сытуацыяй у сельскай мясцовасьці. Паводле дадзеных упраўленьня адукацыі, 45% вясковых школ – малакамплектныя. Колькасьць вучняў у гэтых школах не перавышае 50 чалавек. Сярэдняя напаўняльнасьць класаў у іх – усяго 7 чалавек (у гарадах у сярэднім – 19,5 вучняў).

У мінулым годзе на Віцебшчыне закрылі 22 школы (8 пачатковых, 12 базавых і 2 сярэднія). Усяго ж за тры апошнія гады было ліквідавана 68 школ. А з тымі, якія закрыюцца сёлета, – 86. У новым научальным годзе на Віцебшчыне будуць працаваць 537 школ.

У сельскіх школах навучаецца прыкладана 25 тысяч вучняў рэгіёну. Наогул жа 1 верасьня ў Віцебскай вобласьці за парты сядуць 108 тысяч навучэнцаў. Зь іх больш за 10 тысяч – першакласьнікі.

Заняткі будуць весьці каля 14,5 тыс. настаўнікаў, 580 зь якіх – маладыя сьпецыялісты, якія трапілі сёлета ў школы па разьмеркаваньні. У школах будуць працаваць і пенсіянеры, але толькі там, дзе назіраецца дэфіцыт кадраў, адзначылі ва ўпраўленьні адукацыі. Найперш гэта тычыцца вясковых школ, дзе адчуваецца недахоп настаўнікаў матэматыкі і замежных моваў.

Фота detfond.org