Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26972012

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскія будаўнікі адсталі ад графіку здачы жыльля

За першае паўгодзьдзе 2012 года ў Віцебскай вобласьці ўвялі ў эксплуатацыю 214,7 тыс. квадратных мэтраў жыльля. Згодна з лічбамі, якія падае ў сваёй справаздачы Нацыянальны статыстычны камітэт, Віцебшчына апераджае плянавы графік здачы жыльля на 2012 год.

Але гэта ня тычыцца ўласна абласнога цэнтру.

 

У Віцебску за студзень-ліпень пабудавалі  толькі 54 тыс. кв.м. жыльля. Гэта ўсяго 36,6% ад гадавога заданьня, якое складае на год 148 тыс. кв. м. Таксама выбіліся з графіку будаўнікі Бешанковіцкага, Верхнядзьвінскага, Чашніцкага і Шумілілінскага раёнаў.  

Старшыня камітэту па архітэктуры і будоўлі Віцебскага аблвыканкаму Уладзімір Белавус у нядаўнім інтэрв’ю абласной газэце “Народнае слова” пералічыў асноўныя прычыны адставаньня ў Віцебску. На яго погляд, гэта нерытмічнае фінансаваньне, рост коштаў на будаўнічыя матэрыялы, указ №13 і часовае прыпыненьне дадатковага льготнага крэдытаваньня на пачатку года.

Як мяркуе чыноўнік, менавіта з гэтых прычын у Віцебску застаюцца няздадзенымі, напрыклад, тры праблемных дома ў новым мікрараёне Медцэнтар – па вуліцы Чкалава 60, 62, 64.

Між тым, на будоўлі аднаго зь іх (Чкалава, 62) у канцы ліпеня зьмяніўся падрадчык, бо, як апынулася, папярэдні (ААТ БизнесСтройМонтаж) завысіў кошт будоўлі на 1,14 млрд. рублёў.  Цікава, што крымінальную справу ў адносінах да будаўнічай арганізацыі так і не завялі.

Цяжкае становішча і ў колішняга будаўнічага флагману культурнай сталіцы – Віцебскага ДСК. Па словах Белавуса, пры магутнасьці каля 240 тыс. кв.м. ДСК забясьпечаны заказамі ў аб’еме ўсяго 70 тыс. кв.м. Акрамя таго, няма з чаго выплочваць крэдыты, якіх домабудаўнічы камбінат набраў пад 250 млрд. рублёў. Будаўнікі валам звальняюцца з арганізацыі. Такая сытуацыя не можа не адбіцца на тэмпах будоўлі ў Віцебску.

У першым паўгодзьдзі, па інфармацыі міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, сярэдні кошт аднаго квадратнага мэтра жылля (пры будоўлі з дзяржпадтрымкай) склаў 3 млн 108 тысяч рублёў. У наступным годзе ён узрасьце да 4,6 млн. рублёў.

Наогул жа, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасьці пабудавана ў першым паўгодзьдзі 32,6 тыс. новых кватэр (за гэты ж перыяд у 2011 годзе – 34, 4 тыс.). Уведзена ў эксплуатацыю 2 млн. 640 тыс. кв. м. агульнай плошчы жыльля, што складае 62,9% да прадугледжанага заданьня на год.