Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26950299

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Лепельшчыну зможа выратаваць толькі Цмок

Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі сумеснага паседжаньня экспертна-каардынацыйнага савету Лепельскага райвыканкаму і кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня “Адпачынак у вёсцы”.

Менавіта вобраз Цмока, які, паводле класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, жыве на Лепельскім возеры, мусіць прыцягнуць у рэгіён масы турыстаў.

 

Як паведамляе “Ежедневник”, удзельнікі семінару выказалі меркаваньне, што Цмок можа вывесьці Лепельшчыну нават “на міжнародную турыстычную арэну”. Але для гэтага трэба, каб народныя ўмельцы малявалі, ляпілі, выразалі, вышывалі, таклі ды плялі цмокаў. І тады гэтая нечысьць пойдзе нарасхват і пераплюне яшчэ свайго лох-нэскага суродзіча.

Дарэчы, адна скульптура з выявай Цмока ўжо ўсталяваная каля комплексу “Гасціны двор” на шашы Мінск – Віцебск.

І тады гэтая нечысьць пойдзе нарасхват і пераплюне яшчэ свайго лох-нэскага суродзіча.

Да таго ж, у Лепельскім раёне знаходзіцца адзінае ў Еўропе возера з казачнай назвай Дракон. Цмок і Дракон, як вядома, браты-блізьняты…

Падчас абмеркаваньня іншых праектаў гучалі прапановы разьвіваць экспазіцыйнае пчалярства, народныя промыслы, фальклёрнае мастацтва. Казалі пра неабходнасьць абсталяваць вядомыя крыніцы сродкамі для адпачынку, расчысьціць Вярэбскі канал ад завалаў для таго, каб па ім маглі сплаўляцца турыстычныя групы ды навуковыя экспедыцыі.

Намесьнік старшыні Лепельскага райвыканкаму Мікалай Нікіцін распавёў, што на сёньня ў раёне зарэгістравана 18 аграсядзіб, але агульнай колькасьці турыстаў не назваў. Ён мяркуе, што ўлетку насельніцтва раёну павялічваецца ўдвая. На Лепельшчыне адпачывае шмат так званых “дзікіх” турыстаў.

Лепельскі раён атрымаў грант на разьвіцьцё праекту “Вада, прырода і людзі ў зьнікаючым ландшафце: разьвіцьцё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі”. На міні-праекты ў гэтым накірунку выдзелілі 15 тысяч еўра. Добрая спажыва для Цмока…