Драўляны дом на вуліцы Луначарскага, ў якім знаходзіліся тры чалавекі, загарэўся ўначы. Калі прыехалі пажарныя – было ўжо позна…
“Людзям, якія начавалі ў доме, дапамагчы было ўжо немагчыма”, – скупа канстатуе зводка МНС.
Загінулі 59-гадовая гаспадыня дома, ейны сужыцель ды госьць – знаёмы гаспадыні.
Меркаваная прычына ўзьнікненьня пажару – неасцярожнасьць пры курэньні аднаго з мужчынаў.
Прэс-служба МНС перадае, што за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласьці здарыліся чатыры пажары, але чалавечых ахвяраў больш не было. Дамы гарэлі таксама на Лепельшчыне, Сененшчыне і ў Чашніцкім раёне.
Фота: МНС